
15 кастрычніка адзначаецца Міжнародны дзень Белага кія
16.10.2025У Беларусі традыцыйна з 15 кастрычніка па 15 лістапада праводзіцца месячнік Белага кія.
Галоўная мэта месячніка - інфармаванне грамадскасці аб праблемах людзей, якія не бачаць свет, аб аказанні ім дапамогі і падтрымкі.
У Беларусі пражывае больш за 27 тысяч людзей з парушэннямі зроку, якія маюць інваліднасць, з іх 1,7 тысяч дзяцей-інвалідаў.
Людзям з інваліднасцю гарантавана сацыяльная падтрымка з боку дзяржавы ў выглядзе:
- грашовых выплат (пенсіі, дапамогі, дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога),
- прадастаўлення дзяржаўных сацыяльных ільгот і гарантый,
- аказання сацыяльных паслуг,
- забеспячэння тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі.
Асноўныя льготы і гарантыі людзям з інваліднасцю прадастаўляюцца ў залежнасці ад цяжкасці захворвання і не падзяляюцца па катэгорыях. Гэта льготы на лекі, праезд, санаторна-курортнае лячэнне і іншыя.
View the embedded image gallery online at:
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/8762-15-oktyabrya-otmechaetsya-mezhdunarodnyj-den-beloj-trosti.html#sigProId515c25e562
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/8762-15-oktyabrya-otmechaetsya-mezhdunarodnyj-den-beloj-trosti.html#sigProId515c25e562