Тыдзень бацькоўскай любові

15.10.2025

Восеньскі майстар-клас "Цуды восеньскай фларыстыкі", прымеркаваны да Дня маці прайшоў сёння ў цёплай і ўтульнай атмасферы аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Стварэнне восеньскай кампазіцыі - вянка з кляновага лісця і руж, зробленых сваімі рукамі. Кожны ўдзельнік - а асабліва нашы выдатныя бабулі - уклаў у сваё тварэнне часцінку душы.

З яркага, залатога і барвянага кляновага лісця пад нашымі рукамі нараджаліся далікатныя ружы. Здавалася, быццам сама восень дапамагае нам тварыць прыгажосць. З гэтых руж мы сабралі вянок - сімвал цяпла, клопату і любові, якія аб'ядноўваюць пакаленнi.

Кожная ружа ў гэтым вянку - як прызнанне ў любовi маці, як падзяка за яе дабрыню, цярпенне і бясконцую пяшчоту. Бо ў сэрцы кожнай з нас жыве вобраз самай дарагой жанчыны - мамы.

Хай гэты вянок з восеньскіх руж стане напамінам пра тое, што матчына любоў - вечная, як змена часоў года, і выдатная, як восень у сваім залатым строі.

Падпішыцеся на нашы навіны