
29 і 30 верасня на базе ТЦСАН Аршанскага раёна прайшоў агульнарэспубліканскі кірмаш вакансій для пажылых грамадзян і асоб з інваліднасцю
02.10.2025- усе пажылыя грамадзяне і асобы з інваліднасцю змаглі прайсці сумоўе з працадаўцам;
- атрымаць кансультацыю па садзейнічанні ў працаўладкаванні, а таксама па пытаннях пенсійнага заканадаўства;
- звярнуцца ў сацыяльную прыёмную ТЦСАН Аршанскага раёна.
На сустрэчы прысутнічалі прадстаўнікі Аршанскай гарадской арганізацыі "Беларускае таварыства інвалідаў".
У мерапрыемстве, прынялі ўдзел прадстаўнікі 40 арганізацый, у тым ліку спецыялізаваныя прадпрыемствы працуючыя з інвалідамі УП "Нітка" ГА "БелТГ", УП "Элект" ГА "БелТІЗ".
Разгледжаны магчымасці працаўладкавання інвалідаў у рамках адаптацыі да працоўнай дзейнасці, а таксама працаўладкавання ў лiк квоты.