Акцыя "Цяпло душы ў простым абдымку"

02.10.2025

1 кастрычніка, у сонечны і цёплы дзень, супрацоўнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ў аг. Бабінічы правялі акцыю"Цяпло душы ў простым абдымку". Якая была прысвечана святу мудрасці і элегантнага ўзросту.

На вуліцах мы віншавалі людзей старэйшага пакалення з гэтым светлым днём. Кожнага сустракалі з усмешкай, дарылі сімвалічную "садавіну", на якой было напісана, што галоўны вітамін у жыцці — гэта радасць. На адваротным баку былі радкі вершаў пра тое, што радасць - гэта лепшыя лекі для сэрца і душы.У падарунак кожны атрымаў міні-энцыклапедыю "Вітаміны", дзе сабрана карысная інфармацыя пра здароўе ў сталым узросце: аб падтрымцы суставаў, паляпшэнні сну і памяці, умацаванні крыві, а таксама пра тое, якія прадукты дапамагаюць захоўваць бадзёрасць і жыццёвую энергію. Разам з гэтым мы ўручалі брашуры нашага тэрытарыяльнага цэнтра, дзе можна даведацца аб гуртках, занятках і дапамозе, якую мы аказваем пажылым людзям.

Гучалі словы віншавання і падзякі. І завяршалася кожная сустрэча самым простым, але самым цёплым жэстам — шчырымi абдымкамi. Многія адзначалі, што былі прыемна здзіўлены такiм нечаканым клопатам і ўвагай.

Акцыя "Цяпло душы" яшчэ раз даказала, што шчырая ўвага і клопат — гэта лепшыя падарункі для людзей старэйшага пакалення.

Падпішыцеся на нашы навіны