Мы можам усё, калі мы разам!

25.09.2025

17.09.2025 супрацоўнікі ТЦСАН Аршанскага раёна, якія з'яўляюцца членамі партыі "Белая Русь", прынялі ўдзел у форуме патрыятычных сіл "Час выбраў нас. Час новых перамог!" у г. Віцебску, прысвечаны Дню народнага адзінства Беларусі.

Дзень народнага адзінства — гэта не проста дата ў календары, а сімвал згуртаванасці і агульнай мэты беларускага народа. Нягледзячы на адрозненні, беларусы маюць агульныя карані і імкненні. Гэтае свята ўмацоўвае нацыю і натхняе на далейшае развіццё і росквіт Рэспублікі Беларусь як адзінай і незалежнай дзяржавы.

Дзень народнага адзінства не толькі адзначае гістарычныя падзеі, але і служыць напамінам пра важнасць адзінства і салідарнасці. Свята спрыяе фарміраванню нацыянальнай самасвядомасці і ўмацаванню грамадзянскай супольнасці.

Народнае адзінства - гэта ўпэўненасць, што наша заўтра будзе мірным.

Падпішыцеся на нашы навіны