
19 верасня адбыўся тэлемост па абмене вопытам у пытаннях арганізацыі работы аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і псіхалагічнага суправаджэння пажылых грамадзян
22.09.2025У рамках міжнароднага супрацоўніцтва тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна з Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай гарадской бюджэтнай установай "Комплексны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Чырвонагвардзейскага раёна" 19 верасня адбыўся тэлемост па абмене вопытам у пытаннях арганізацыі работы аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і псіхалагічнага суправаджэння пажылых грамадзян.
У сваю чаргу ўдзельнікі тэлемоста абмяняліся вопытам з калегамі ў пытаннях псіхалагічнага суправаджэння грамадзян, падзяліліся найбольш запатрабаванымі заняткамі і практыкаваннямі па прафілактыцы дэменцыі. Загадчыца аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту падзялілася як арганізаваны вольны час грамадзян пажылога ўзросту ў Аршанскім раёне, а таксама як пабудавана работа валанцёрскага руху пажылых. Калегі з Санкт-Пецярбурга распавялі пра свае метады работы і аб рабоце праекта "Разам у маладосць".
Гэтыя зносіны з калегамі даказалi, што адлегласць не перашкода для агульнай справы! Аб'ядноўваючы вопыт мы можам ствараць па-сапраўднаму эфектыўную сістэму падтрымкі тых, хто ў ёй больш за ўсё мае патрэбу!
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/8644-19-sentyabrya-sostoyalsya-telemost-po-obmenu-opytom-v-voprosakh-organizatsii-raboty-otdeleniya-dnevnogo-prebyvaniya-dlya-grazhdan-pozhilogo-vozrasta-i-psikhologicheskogo-soprovozhdeniya-pozhilykh-grazhdan.html#sigProId56136a65d6