"Песня збірае сяброў-2025" у Оршы!

22.09.2025

Сёння, 19 верасня, у гарадскім Палацы культуры прайшоў XI міжрэгіянальны фестываль народнай творчасці ветэранаў.

І наш Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання Оршы і Аршанскага раёна стаў яго актыўным удзельнікам!

Наш гурток "Крэатыўнае рукадзелле" пад кіраўніцтвам Наталлі Дзегцяровай падрыхтаваў цудоўную выставу:

  • джутавая філігрань
  • цацкі ручной работы
  • кветкі, вяночкі і брошкі з фаамірана
  • вышыўкі, вязанне, карціны акварэллю і акрылам

"Нашы ўдзельнікі ўклалі душу ў кожную работу. Галоўнае - падарыць людзям радасць творчасці", - падзялілася Наталля Дзегцярова.

Многія госці з захапленнем казалі:

"Мы не маглі паверыць,  што хрызантэмы, васількі і рамонкі не сапраўдныя!"

"Вельмі прыгожа! Абавязкова прыйдзем на заняткі, хочацца навучыцца гэтак жа"

Фестываль стаў не толькі святам, але і месцам абмену вопытам.

Вось такія мерапрыемствы натхняюць і дапамагаюць адчуваць, што жыццё старэйшага пакалення можа быць насычаным.

Падпішыцеся на нашы навіны