Разам мы – вялікая сіла!

18.09.2025

17 верасня, у Дзень народнага адзінства, нашы дарагія наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту прынялі ўдзел у канцэртнай праграме "Разам мы – вялікая сіла, разам мы – краіна Беларусь", якая прайшла на базе Бабініцкай сельскай бібліятэкі.

Дзмітрычэнка Валянціна і Пруднікава Тамара выканалі кранальныя вакальныя нумары, Дзянісава Святлана, Сафія Савельева і Вера Куранкова сталі вядучымі свята. Амаль усе ўдзельніцы наведваюць вакальны калектыў "Настрой" пры Бабініцкай сельскай бібліятэцы.

Нашы наведвальнікі - актыўныя, таленавітыя, дружныя. Вы - прыклад таго, як душэўнае адзінства аб'ядноўвае пакаленні і робіць нас мацней. Мы дзякуем Бабініцкай сельскай бібліятэцы за пастаяннае супрацоўніцтва - мы заўсёды разам, як адзінае цэлае!

Падпішыцеся на нашы навіны