Пакуль мы памятаем - мы жывем!

12.09.2025

11.09.2025 наведвальнікі аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту аг. Бабінічы прынялі ўдзел у Дні Памяці "Памятаць - значыць жыць!".

На сустрэчы прысутнічалі старшыня аршанскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў Хайчанка З.С., старшыня ветэранскай арганізацыі АУС Яўсееў В.П., актывісты ветэранскага руху, сваякі, знаёмыя, сябры пайшоўшых з жыцця ветэранаў.

Успаміналі знакамітых ураджэнцаў Аршаншчыны Сіяніна М.Д., Салянікава А.Д., Пусцельнікава С.С. і іншых удзельнікаў ВАВ. Слухалі голас Нікулінай Н.Ю., нашай зямлячкі, якая вызваляла г. Оршу, глядзелі памятныя відэа з ветэранамі, выконвалі песні ў іх гонар.

Шмат добрых слоў прагучала і ў адрас старшынь пярвічных ветэранскіх арганізацый і кіраўнікоў раённых саветаў.

Хвілінай маўчання была ўшанавана іх памяць і кожны ў душы падзякаваў ветэрану за шчаслівы мiр, у якім мы жывем.

Падпішыцеся на нашы навіны