
Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту ў аг. Бабінічы адзначыла свой 9 дзень нараджэння
11.09.2025Для гасцей была падрыхтавана святочная фотазона: сімвалічная інсталяцыя з выявай жанчыны старэйшага ўзросту на матацыкле як знак невычэрпнай энергіі і жыццялюбства. Асаблівае месца заняла экспазіцыя з фотаздымкамі і дзевяццю хэштэгамі: 9 гадоў разам, 9 успамінаў, 9 перамог і г.д.
Святочная праграма ўключала творчыя нумары: аўтарскія песні выканалі Тамара Пруднікава і Святлана Дзянісава, музычныя віншаванні прагучалі і ад Аляксандра Старавойтава. Нашы жанчыны станцавалі танец "Дзяўчаты" — забіяцка і з агеньчыкам, бо ўзрост не перашкода, калі ў душы жыве маладосць. Вясёлую атмасферу дапоўніла сцэнка Сафіі Васільеўны і Надзеі Андрэеўны. Дзевяць гадоў аддзяленне дзённага знаходжання ў Бабінічах дорыць сваім наведвальнікам не толькі клопат і ўвагу, але і радасць зносін, сумесныя ўспаміны і новыя ўражанні. Узрост не перашкода для актыўнага і вясёлага жыцця!