
Сэнс жыцця — самавыяўленне
09.09.2025Сэнс жыцця - самавыяўленне. Праявіць ва ўсёй паўнаце сваю сутнасць - вось для чаго мы жывем. (А. Уайльд)
Кожны чалавек рана ці позна задае сабе пытанні: ці варта жыццё таго, каб жыць? Ці мае жыццё чалавека які-небудзь сэнс і каштоўнасць?
Самая вышэйшая і абсалютная каштоўнасць - гэта сам чалавек, яго жыццё. Каштоўнасць жыцця бясспрэчная. Чалавецтва не зможа падоўжыць ўласнае быццё, калі перастане прайграваць жыццё як вечную каштоўнасць. На працягу ўсяго жыцця чалавек спрабуе спасцігнуць яго сэнс. Сэнс жыцця з'яўляецца адным з асноўных светапоглядных паняццяў, якія маюць вялікае значэнне для станаўлення духоўна-маральнага аблічча асобы. Пошук сэнсу жыцця дапамагае чалавеку годна і асэнсавана пражыць свае гады.
У чым жа сэнс самога жыцця? - Адказ толькі адзін: у самім жыцці. Жыццё само па сабе ўяўляе найвышэйшую каштоўнасць, якую неабходна берагчы, нягледзячы на ўсе цяжкасці, якія могуць паўстаць на жыццёвым шляху.
Пакуль у чалавека ёсць жыццё, у яго ёсць усё!
Штогод 10 верасня Сусветная арганізацыя аховы здароўя (СААЗ), пры падтрымцы Міжнароднай асацыяцыі па прадухіленні самагубстваў (International Association for Suicide Prevention), праводзіць Сусветны дзень прадухілення самагубстваў (World Suicide Prevention Day) з мэтай умацавання прыхільнасці і заахвочвання дзейнасці па прадухіленні самагубстваў ва ўсім свеце.
Калі ў вас з'явілася адчуванне бессэнсоўнасці існавання, праблемы здаюцца невырашальнымі, не заставайцеся сам-насам са сваімі перажываннямі, - звяртайцеся за псіхалагічнай дапамогай, каб жыццё зноў зайграла яркімі фарбамі.
Вы можаце атрымаць псіхалагічную дапамогу ў тэрытарыяльным цэнтры Аршанскага раёна па тэлефоне: 54-03-48; +375(29) 522-80-59 або па адрасе: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д. 43, кабінеты № 19, 5.
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/8601-smysl-zhizni-samovyrazhenie.html#sigProId44462f4e42