4 верасня на базе Бабініцкай сельскай бібліятэкі адбылося інфармацыйна-асветніцкае мерапрыемства ў рамках кансультатыўнага цэнтра "Акадэмія клопату", арганізаванае Белаграпрамбанкам

08.09.2025

Спецыялісты банка - Ганна Міхайлаўна Буракіна і Іна Валянцінаўна Балабіна падрабязна распавялі ўдзельнікам, як засцерагчы свае банкаўскія рахункі, распазнаць ашуканскія схемы і не стаць ахвярамі падману.

Сустрэча выклікала вялікую цікавасць у наведвальнікаў аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту: яны актыўна дзяліліся асабістым вопытам, задавалі пытанні і атрымлівалі кампетэнтныя адказы. Атмасфера мерапрыемства была цёплай і давернай, а атрыманыя веды дапамогуць пажылым людзям адчуваць сябе больш абароненымі ў фінансавай сферы.

У завяршэнне мерапрыемства кожнаму ўдзельніку ўручаны буклеты прафілактычнай накіраванасці.

Падпішыцеся на нашы навіны