
5 верасня ў філіяле тэрытарыяльнага цэнтра г. Барані ў рамках рэалізацыі праекта "Акадэмія клопату" прайшла сустрэча з прадстаўнікамі Белаграпрамбанка
08.09.20255 верасня ў філіяле тэрытарыяльнага цэнтра г. Барані ў рамках рэалізацыі праекта "Акадэмія клопату" прайшла сустрэча з прадстаўнікамі Белаграпрамбанка, якія выступілі для наведвальнікаў, работнікаў філіяла і пражываючых у Аршанскім сацыяльным пансіянаце "Шчаслівае даўгалецце".
Вядучы спецыяліст па абслугоўванні прыватных кліентаў Буракіна Ганна Міхайлаўна і начальнік аддзела рознічных продажаў Балабіна Іна Валянцінаўна:
- павысілі фінансавую і прававую пісьменнасць прысутных;
- навучылі бяспечнаму выкарыстанню банкаўскімі паслугамі, абароне ад махляроў;
- навучылі рабоце з сучаснымі банкаўскімі прадуктамі.
"Акадэмiя клопату" - гэта важны сацыяльны праект, які спалучае фінансавую адукацыю, практычную дапамогу і эмацыйную падтрымку для пажылых людзей.