5 верасня атрымальнікі паслуг аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў наведалі Ваенна-гістарычны музей імя Героя Савецкага Саюза К.С. Заслонава

08.09.2025

У рамках адкрытай медыйнай праграмы "Музей для ўсіх, музей для кожнага" людзі з інваліднасцю ўспомнілі аб першым "Буквары" з Оршы, геніяльным друкары Спірыдоне Собале і знакамітай Куцеінскай друкарні. Гэта была выдатная магчымасць дакрануцца да вытокаў беларускага пісьменства і культуры.

Дзякуем музею за цёплы прыём і цудоўную арганізацыю! Такія мерапрыемствы ўзбагачаюць унутраны свет і дораць новыя веды.

Падпішыцеся на нашы навіны