Для наведвальнікаў філіяла тэрытарыяльнага цэнтра г. Барані была арганізавана экскурсія ў Музей Славы Магілёўшчыны

18.08.2025

Музей размешчаны побач з легендарным Буйніцкім полем, дзе падчас Вялікай Айчыннай вайны ішлі самыя жорсткія абарончыя баі на подступах да абласнога цэнтра.

Музей захоўвае і ўвекавечвае памяць аб гераічным подзвігу свайго народа ў гады вайны, дае інфармацыю аб падзеях, удзельніках і наступствах вайны. Гэта тое месца, дзе разумееш каштоўнасць мiру і ўсведамляеш важнасць захавання гістарычнай памяці.

Экспазіцыі музея адлюстроўваюць не толькі ваеннае мінулае, але і гісторыю ўсяго рэгіёна, а таксама асноўныя этапы яго развіцця і дасягненні.

Выкарыстанне інтэрактыўных экранаў і мультымедыйных інсталяцый робяць наведванне музея займальным і запамінальным, выклікаюць глыбокія эмоцыі і пакідаюць моцнае ўражанне.

Экскурсіі для пажылых - гэта выдатны спосаб падоўжыць актыўнасць, палепшыць якасць жыцця. Новыя ўражанні і інфармацыя трэніруюць памяць і ўвагу.

Падпішыцеся на нашы навіны