Сацыяльныя паслугі сталі яшчэ больш даступнымі!

13.08.2025

13 жніўня ля будынка сельскага выканаўчага камітэта г.п. Арэхаўск запрацавала "Адкрытая сацыяльная пляцоўка", якая стала прасторай для зносін, творчасці, падтрымкі і добрых спраў для жыхароў пасёлка!

У рамках работы "Адкрытай сацыяльнай пляцоўкі" функцыянавалі:

  • выстава-продаж сувенірнай прадукцыі швейнай майстэрні тэрытарыяльнага цэнтра;
  • майстар-клас па вырабе свечак з натуральнай вашчыны;
  • "Сацыяльная прыёмная" - атрыманне інфармацыйна-кансультацыйных паслуг, звароты па матэрыяльную дапамогу і за тэхнічнымі сродкамі сацыяльнай рэабілітацыі;
  • "Сацыяльная цырульня";
  • інфармацыйная зона Аршанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі "Як быць здаровым?";
  • канцэрт ад "срэбных" валанцёраў "60+".

ТЦСАН Аршанскага раёна выказвае шчырую ўдзячнасць, усім тым, хто стаў удзельнікам гэтага мерапрыемства: старшыні Арэхаўскага сельскага выканаўчага камітэта У. С. Калачову, Арэхаўскаму Дому Культуры, Аршанскаму занальнаму цэнтру гігіены і эпідэміялогіі, Савету ветэранаў з актыўнымі "срэбнымі" валанцёрамі і больш за 80 жыхароў г.п. Арэхаўск - якія ўдзельнічаюць у мерапрыемстве!

"Адкрытая сацыяльная пляцоўка" - гэта комплекс даступных сацыяльных паслуг, увага, зносіны, падтрымка і творчасць для кожнага жыхара нашага раёна!!!

Падпішыцеся на нашы навіны