
Рухальная актыўнасць у сталым узросце – гэта не проста падаўжэнне жыцця, а паляпшэнне яго якасці
11.08.2025Невялікія, але рэгулярныя нагрузкі дапамагаюць захаваць бадзёрасць, яснасць розуму, станоўчы эмацыйны настрой, радасць ад самастойнасці і сацыяльнай уцягнутасці.
Галоўнае - знайсці падыходзячы вiд актыўнасці па душы і атрымліваць ад яго задавальненне!
Пачніце сёння!
Ваша цела скажа вам дзякуй!
У філіяле ТЦСАН г. Барань для асоб пажылога ўзросту праводзяцца заняткі па сустаўнай гімнастыцы.
Для запісу на заняткі вы можаце звярнуцца па адрасе: г. Барань, вуліца Аршанская, 20 (уваход са двара).
Або па тэлефоне 55-11-95.
Далучайцеся да нашых актыўных наведвальнікаў, гуляйце, танцуйце - адчуйце радасць руху!