"Адкрытая сацыяльная пляцоўка" 13 жніўня з 10.00 да 12.00 будзе працаваць у г.п. Арэхаўск

11.08.2025

Запрашаем Вас правесці час на нашай адкрытай пляцоўцы, створанай спецыяльна для пажылых грамадзян і асоб з інваліднасцю! Тут вас чакае каманда спецыялістаў ТЦСАН.

Будзе арганізавана: выстава-продаж сувенірнай прадукцыі, майстар-клас, работа "сацыяльнай прыёмнай", работа "сацыяльнай цырульні", канцэрт ад валанцёраў "срэбнага ўзросту" і інш.

Прыходзьце самі, прыводзьце сяброў - будзем рады кожнаму!

Правядзіце час з карысцю і задавальненнем у коле аднадумцаў!

Падпішыцеся на нашы навіны