Не дай сябе падмануць

08.08.2025

У сувязі з ростам колькасці зарэгістраваных злачынстваў па лініі кіберзлачыннасці і з мэтай павышэння інфармаванасці ў пытаннях процідзеяння сучасным метадам кібермахлярства 7 жніўня для работнікаў аддзялення сацыяльнай дапамогі дома тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна арганізавана дадатковая сустрэча з начальнікам аддзялення па супрацьдзеянні кіберзлачыннасці УУС Аршанскага райвыканкама ЛЕПЯШЫНСКІМ У.М, падчас якой, да работнікаў даведзена інфармацыя на тэмы: "Супрацьдзеянне сучасным метадам кібермахлярства", "Метады сацыяльнай інжынерыі, якія выкарыстоўваюцца кібермахлярамі", "Забеспячэнне бяспекі выкарыстоўваемых акаўнтаў у сацыяльных сетках і мэсэнджараў", звернута ўвага на правядзенне прафілактычнай работы з састарэлымі грамадзянамі і давядзенне да іх асноўных спосабаў падману, якімі карыстаюцца ашуканцы. Падчас выступу прыведзена мноства канкрэтных прыкладаў кібермахлярства, якія здарыліся з жыхарамі Аршанскага раёна, і новых спосабах падману, якія адбыліся на тэрыторыі нашай краіны.

Аддзяленне сацыяльнай дапамогі дома: ☎ 51 04 99, ☎ 56 37 35, ☎ 54 22 92

Падпішыцеся на нашы навіны