
Актыўнасці ў аддзяленні кругласутачнага знаходжання
08.08.2025У аддзяленні кругласутачнага знаходжання тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна заўсёды весела і цікава: прагулкі на прыгожай добраўпарадкаванай тэрыторыі, працатэрапія на маленькім агародзіку, настольныя гульні і вядома ж канцэрты ад валанцёраў і даўніх сяброў!!!
І гэтым разам у госці з канцэртам і падарункамі ў аддзяленне прыехала Зінаіда Сяргееўна Хайчанка з актыўнымі і творчымі членамі ветэранскай арганізацыі раёна. Яны выканалі запальныя песні і пагутарылі з пражываючымi аддзялення!
Ніхто не застаўся без увагі і кожны атрымаў цэлы зарад станоўчых эмоцый!!!
Толькі бадзёрасць духу, добры настрой і актыўная жыццёвая пазіцыя з'яўляюцца асновай для даўгалецця!
View the embedded image gallery online at:
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/8510-aktivnosti-v-otdelenii-kruglosutochnogo-prebyvaniya.html#sigProId2cb9fa239c
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/8510-aktivnosti-v-otdelenii-kruglosutochnogo-prebyvaniya.html#sigProId2cb9fa239c