
1 жніўня ў аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў панавала атмасфера ўвагі і клопату!
04.08.2025Старшыня аршанскай раённай арганізацыі Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Казлова пры падтрымцы кампаніі Белфуд Прадакшн перадала наведвальнікам аддзялення гуманітарную дапамогу - смачны і карысны смузі!
Кожная ўпакоўка - гэта знак падтрымкі і ўвагі да людзей з інваліднасцю.
Працоўны калектыў тэрытарыяльнага цэнтра і наведвальнікі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў сардэчна дзякуюць партнёрам за дапамогу і ўвагу.