
На жаль, пажары ў жыллi застаюцца сур'ёзнай пагрозай для жыцця і маёмасці грамадзян
04.08.2025Статыстыка няўмольная: большасць трагічных выпадкаў адбываецца ноччу, калі людзі спяць і не адчуваюць паху дыму. Часта прычынай становіцца няспраўная электраправодка, неасцярожнае абыходжанне з агнём або бытавымі прыборамі.
Пажарны апавяшчальнік - ваш галоўны начны вартаўнік!
Гэта невялікая, недарагая прылада ратуе жыццi. Яго ролю немагчыма пераацаніць:
- Апавяшчальнік улоўлівае найменшыя часціцы дыму на самай пачатковай стадыі пажару, задоўга да з'яўлення адкрытага полымя.
- Пранізлівы гук сірэны абудзіць нават моцна спячага чалавека, даўшы каштоўныя хвіліны на выратаванне.
- Сучасныя аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі простыя ва ўстаноўцы і абслугоўванні (патрабуюць толькі перыядычнай замены батарэйкі). Іх кошт несупастаўны з коштам чалавечага жыцця або страчанай маёмасці.
- Правераная эфектыўнасць: у дамах, абсталяваных спраўнымі апавяшчальнікамі, колькасць ахвяр пажараў зніжаецца ў разы. Вядомыя сотні выпадкаў, калі менавіта апавяшчальнік прадухіліў трагедыю.
Спецыялісты філіяла ў г. Барань сумесна з супрацоўнікамі ГРАНС, і прадстаўнікамі назіральных камісій робяць устаноўку апавяшчальнікаў ў рамках Дзяржаўнай праграмы для адзінокіх пажылых грамадзян, адзінокіх інвалідаў 1 і 2 групы, якія з'яўляюцца ўласнікамі жылля.
Пажарны апавяшчальнік - гэта не проста прыбор. Гэта ваш шанец на выратаванне ў крытычнай сітуацыі. Паклапаціцеся пра сябе і сваіх блізкіх ужо сёння!
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/8496-k-sozhaleniyu-pozhary-v-zhile-ostayutsya-sereznoj-ugrozoj-dlya-zhizni-i-imushchestva-grazhdan.html#sigProId25f8116552