Роўныя правы - роўныя магчымасці: вынікі абласной нарады ў Оршы!

29.07.2025

28 ліпеня 2025 года на пляцоўцы тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна прайшла планавая абласная метадычная нарада. Яе галоўны фокус - як зрабіць культурныя, спартыўныя і інфармацыйныя падзеі па-сапраўднаму даступнымі для людзей з парушэннем слыху праз якасныя паслугі перакладу жэставай мовы.

Удзельнікамі метадычнай нарады сталі дырэктары і загадчыкі тэрытарыяльных цэнтраў з усёй вобласці, актывісты ГА "БелТГ" і ГА "БелТІЗ" пад кіраўніцтвам намесніка старшыні камітэта па працы, занятасці і сацабароне Віцебскага аблвыканкама Астапенкі В.М.

Стратэгіямі і практычным вопытам работы перакладчыкаў жэставай мовы тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна падзяліліся з калегамі падчас правядзення дыялогавай пляцоўкі "Разам да інклюзіі": жывое абмеркаванне бар'ераў і пошук сумесных рашэнняў.

А галоўным акцэнт мерапрыемства стала практыка! Удзельнікі абласной метадычнай нарады на свае вочы ўбачылі, як прынцып "Роўныя здольнасці - роўныя магчымасці" працуе ў рэальнасці, наведаўшы УП "Нітка" і Аршанскі льнокамбінат.

А аддзяленне сацрэабілітацыі і кавярня "Добрая кава" тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна стала пляцоўкай па перадачы станоўчага вопыту работы па сацыялізацыі асоб з інваліднасцю ў грамадства.

Важныя вынікі:

Удзельнікі аднагалосна адзначылі высокую практычную каштоўнасць нарады. Ключавая выснова: неабходна ўзмацніць міжведамаснае ўзаемадзеянне! Дасягнута дамоўленасць аб сумеснай рабоце па павышэнні даступнасці паслуг і асяроддзя для людзей з парушэннем слыху ва ўсёй Віцебскай вобласці.

Дзякуем усім спікерам, удзельнікам і прымаючым прадпрыемствам (УП "Нітка", Аршанскі льнокамбінат) за адкрытасць, змястоўны дыялог і рэальны ўклад у інклюзіўную будучыню!

Разам мы ствараем асяроддзе, дзе магчымасці роўныя для ўсіх!

Падпішыцеся на нашы навіны