
У рамках праекта "Арэхаўск - здаровы гарадскі пасёлак" у Доме культуры пасёлка для асоб залатога ўзросту адбылася акцыя "Актыўнае даўгалецце"
29.07.2025У рамках праекта "Арэхаўск - здаровы гарадскі пасёлак" у Доме культуры пасёлка для асоб залатога ўзросту адбылася акцыя "Актыўнае даўгалецце", у якім прыняла ўдзел кіраўнік гуртка па кампутарнай пісьменнасці аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту Дзегцярова Наталля.
У ходзе сустрэчы работнікамі Аршанскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі асаблівая ўвага была ўдзелена складнікам кампанентаў здароўя, дадзены парады па ўмацаванні і захаванні здароўя, важнасць абследавання на ВІЧ-інфекцыю; а супрацоўнік тэрытарыяльнага цэнтра распавяла прысутным пра паслугі, якія прадстаўляюцца тэрытарыяльным цэнтрам, агучыла рэкамендацыі як не трапіцца ў непрыемныя сітуацыі, звязаныя са званкамі махляроў і раздала памяткі па кібербяспецы.
Таксама кожны жадаючы змог даведацца пра свой артэрыяльны ціск і ўзровень вісцаральнага тлушчу.
Завяршылася мерапрыемства чаяваннем з карыснымі і смачнымі прысмакамі! Насельніцтва Арэхаўска атрымала масу прыемных эмоцый ад акцыі!