
Сёння ў рамках работы рэтра-кафэ "Васількі" прайшло тэматычнае мерапрыемства, якое мы прысвяцілі дню вёскі
21.07.2025Сёння ў рамках работы рэтра-кафэ "Васількі" прайшло тэматычнае мерапрыемства, якое мы прысвяцілі дню вёскі, бо ўспаміны пра родныя мясціны дзяцінства, пра родную вёску не сціраюцца ў памяці, а з'яўляюцца добрымі, бо многія нашы наведвальнікі выраслі і правялі сваё дзяцінства ў вёсцы. Успамінаючы вёску, чалавек вяртаецца ў гады сваёй сілы, радасці, родных асоб.
Запрашаем да нас у рэтра-кафэ. Нашы сустрэчы з'яўляюцца падтрымліваючым, бяспечным і стымулюючым асяроддзем, спрыяючым захаванню кагнітыўных функцый, спрыяючым паляпшэнню эмацыйнага стану і ўмацоўваючым сацыяльныя ўзаемадзеяннi ў пажылых людзей. Сёння мы ўспаміналі вясковыя традыцыі і звычаі, спявалі песні, чыталі вершы, разыгрывалі сцэнкі, дзяліліся ўспамінамі ну і як жа без танцаў, бо танец актывуе розныя ўчасткі мозгу - асабліва тыя, якія адказваюць за ўвагу, памяць, прасторавае мысленне. Танцы на нашай сустрэчы з'яўляюцца неад'емным элементам сустрэчы паляпшаючымi настрой у пажылых, выклікаючымi радасць, памяншаючымi трывогі! Бо наш плэй-ліст напоўнены песнямі маладосці!
Як запісацца да нас на сустрэчу?
Проста патэлефануеце нам: 58-79-48 і мы дамо ўсю падрабязную інфармацыю.