Калі вы ці вашы блізкія апынуліся ў складанай сітуацыі вы можаце звярнуцца ў філіял ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна" ў г. Барані

21.07.2025

Калі вы ці вашы блізкія апынуліся ў складанай сітуацыі вы можаце звярнуцца ў філіял ДУ "Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Аршанскага раёна" ў г. Барані:

  • за атрыманнем сацыяльных паслуг у форме сацыяльнага абслугоўвання дома;
  • за аказаннем разавых паслуг па сацыяльна нізкіх коштах;
  • за аказаннем транспартнай паслугі;
  • за атрыманнем сродкаў рэабілітацыі (інвалідныя каляскі, хадункі і інш.);
  • за паслугамі суправаджэння, перакладчыка мовы жэстаў;
  • за аказаннем матэрыяльнай дапамогі са сродкаў Фонду сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь.

У філіяле працуюць гурткі:

  • "Дынаміка жыцця" – заняткі сустаўнай гімнастыкай;
  • "Здароўе і даўгалецце" – заняткі ёгалатэсам;
  • "Чароўная палітра" – арт-тэрапеўтычны гурток;
  • "Майстэрня хатняй утульнасці" – кручок з нуля, вязання з джуту;
  • "Фітнес для мозгу" – заняткі па ўмацаванні памяці;
  • "Прыгажосць сваімі рукамі" – заняткі па фларыстыцы і вышыўцы стужкамі;
  • курс "Кампутарнай пісьменнасці".

А таксама клубы па інтарэсах:

  • "Чайніца" – клуб фарміравання здаровага ладу жыцця, вывучэнне розных безалкагольных напояў;
  • "Натхненне" – клуб аздараўлення арганізма праз танцавальныя рухі;
  • "Скандынаўская хада" – хада з палкамі, вiд фізічнай актыўнасці, у якой выкарыстоўваецца тэхніка хады пры дапамозе спецыяльна распрацаваных палак;
  • "Кветачка-вясёлка" – клуб рэалізацыі творчых магчымасцей для дзяцей з інваліднасцю;
  • "Чароўная стужка" - клуб рукадзелля.

На базе філіяла г. Барані арганізавана работа "Сацыяльнай цырульні" па аказанні паслуг жаночых і мужчынскіх стрыжак. Цырульніцкiя паслугі аказваюцца пенсіянерам, інвалідам I і II групы па папярэднім запісе.

Наш адрас: г. Барань, вул. Аршанская, д. 20 (уваход са двара). Інфармацыя па тэлефоне: 55-11-95

Падпішыцеся на нашы навіны