Мы кажам дзякуй!

21.07.2025

20 ліпеня аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў тэрытарыяльнага цэнтра наведалі прадстаўнікі першаснай арганізацыі прадпрымальнікаў г. Оршы i г. Вiцебска  грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз жанчын" (@bsg.biz.orsha, @bsg_biz_vitebsk).

Падчас сустрэчы госці:

  • Пазнаёміліся з напрамкамі работы аддзялення.
  • Даведаліся аб рэалізаваных гуманітарных праектах.
  • Стварылі свае свечкі на займальным майстар-класе па рабоце з натуральнай вашчынай.
  • Прадэгуставалі духмяную кавуі прадукцыю інклюзіўнай кавярні "Добрая кава".
  • Падарылі людзям з інваліднасцю матэрыялы для творчасці, настольныя і развіваючыя гульні і іншыя карысныя падарункі!

Калектыў тэрытарыяльнага цэнтра і наведвальнікі аддзялення гавораць вялікі дзякуй прадстаўнікам пярвічнай арганізацыі прадпрымальнікаў г. Оршы i г. Вiцебска Грамадскага аб'яднання"Беларускі саюз жанчын" за цёплую сустрэчу, шчырую цікавасць, добрыя сэрцы і прыемныя сюрпрызы!

Падпішыцеся на нашы навіны