Дзень нараджэння ветэрана Вялікай Айчыннай вайны - гэта не проста свята, а асаблівая нагода выказаць найглыбейшую ўдзячнасць чалавеку, які падарыў нам мірнае неба над галавой

11.07.2025

У гэты дзень важна акружыць героя цяплом, увагай і шчырымі віншаваннямі. 10 ліпеня сваё 96-годдзе адзначае ветэран Вялікай Айчыннай вайны Воранава Анфіса Сцяпанаўна.

З Днём нараджэння яе прыехалі павіншаваць старшыня Савета ветэранаў З.С. Хайчанка, дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра К.В. Муранкова і навучэнцы ДУА "Сярэдняя школа 14 г. Оршы". Ветэрану ўручаны памятныя падарункі, кветкі, а таксама навучэнцы падрыхтавалі музычны падарунак. Ветэраны - жывыя сведкі гісторыі, і іх застаецца ўсё менш. Кожнае віншаванне, кожная хвіліна ўвагі - гэта даніна павагі іх вялікаму подзвігу.

Падпішыцеся на нашы навіны