Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа

23.06.2025

З 21 па 22 чэрвеня ў рамках Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра ў складзе дэлегацыі ад сацыяльнай абароны Віцебскай вобласці на чале з кіраўніцтвам камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароны і прафсаюза дзяржустаноў наведалі Брэст і прынялі ўдзел у самых значных мерапрыемствах:

- канцэрце-рэквіеме на плошчы Цырыманіялаў;

- цырымоніi ўскладання кветак да Вечнага агню;

- ваенна-гістарычнай рэканструкцыi "22 чэрвеня 1941 года. Брэсцкая крэпасць"

А таксама азнаёміліся з асноўнымі славутасцямі горада Брэста.

Гэтыя дні сталі для нас часам, калі мы аб'ядноўваемся ў сваiм смутку і памятаем, што мiр - гэта тое, за што варта змагацца.

Мы шануем кожнага, хто аддаў сваё жыццё дзеля міру і свабоды і нашага стварэння!

Падпішыцеся на нашы навіны