
Дарога памяці "Ад Масквы да Брэста"
19.06.2025Пад такой назвай прайшла патрыятычная міжнародная эстафета інвалідаў-калясачнікаў, прысвечаная 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, з 9 па 17 чэрвеня 2025 года. Арганізатарам эстафеты выступіла міжрэгіянальная асацыяцыя інвалідаў "Апарэль" (г .Масква), а міжнароднай яна стала дзякуючы ўдзелу ў ёй нашай зямлячкі Марыны Шайдо, якая ўжо трэці год запар з гатоўнасцю збіраецца ў шлях з маскоўскай асацыяцыяй ва ўсе падарожжы "на калясках".
У маршрут 2025 года дружнай каманды аднадумцаў і патрыётаў увайшлі вялікія гарады-героі: Масква-Смаленск-Мінск-Брэст, Брэсцкая вобласць-Віцебск. Удзельнікі эстафеты сваім прыкладам натхняюць грамадзян дружалюбных краін Расіі і Беларусі шанаваць і памятаць подзвіг савецкіх салдат. Захаванне памяці Перамогі - асноўная мэта міжнароднай эстафеты.
Як сказала Марына Міхайлаўна пасля нялёгкага, але вельмі важнага падарожжа: "Гэта наша агульная гісторыя і наша нацыянальная культура, якія робяць нас адной вялікай сям'ёй. Наша эстафета для нас і тых, хто нам дапамагаў прайсці гэты доўгі шлях, - гэта наш агульны маленькі подзвіг! Навучыцеся давяраць сабе, не прывязвайцеся да абмежаванняў здароўя і вы зможаце жыць шчаслівае, поўнае падзей і эмоцый жыццё!!! "
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/8394-doroga-pamyati-ot-moskvy-do-bresta.html#sigProIde404866803