18 чэрвеня з сяброўскім візітам і прафесійным канцэртам вакальны гурт "Рабінушка" Аршанскага раённага цэнтра культуры "Перамога" наведалі аддзяленні кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в. Тарчылава

19.06.2025

Вакальны гурт "Рабінушка" - гэта актыўныя жыццярадасныя людзі пенсійнага ўзросту, якія спяваюць, танчаць, чытаюць вершы і зараджаюць сваёй жыццёвай энергіяй навакольных!!! Кіраўнік вакальнай групы Падкапаева Алена Рыгораўна і салісты: Шмакава Любоў, Лісіцкая Ганна, Старавойтаў Аляксандр, Голікава Тамара з запалам і прафесійна выканалі народныя і савецкія песні. Павіншавалі ўсіх з 80-годдзем Перамогі, прачытаўшы вершы пра вайну, пра жыццё і пра стварэнне.

Пражываючыя і супрацоўнікі аддзялення кругласутачнага знаходжання ад усёй душы дзякавалі артыстам і запрашалі іх да сябе ў госці з новым рэпертуарам! Дзякуй вам за вашу невычэрпную энергію і добры настрой, якi вы падарылі ўсім прысутным!!!

Падпішыцеся на нашы навіны