З клопатам у кожны дом

17.06.2025

Праца сацыяльнага работніка - гэта пакліканне. Яна падыходзіць тым, хто гатовы аддаваць часцінку сябе дзеля дапамогі іншым. Нягледзячы на цяжкасці, гэтая прафесія застаецца адной з самых высакародных і важных у грамадстве.

У філіяле тэрытарыяльнага цэнтра г. Барані працуюць сацыяльнымі работнікамі дзве сястры Шакура Людміла Ягораўна і Сафрановіч Святлана Ягораўна. Прафесію сацыяльнага работніка сталі асвойваць з 1991 года.

"Асаблівых сакрэтаў у нашай працы няма. Дапамагаць пажылым людзям і людзям з інваліднасцю ў побыце, а самае галоўнае рабіць гэта з душой і сэрцам, быць душэўным суразмоўцам і памочнікам, дарыць людзям радасць зносін і надзею, знаходзіць індывідуальны падыход да кожнага. Сацыяльная служба неабходная, так як пажылыя людзі заўсёды маюць патрэбу ў нашай дапамозе, падтрымцы і клопаце. Шчыра прызнацца, што праца гэтая не з лёгкіх. Даводзіцца перажываць розныя сітуацыі, кожны чалавек са сваім характарам і няпростым чалавечым лёсам. Праз столькі гадоў, знаходзячыся ў гэтай прафесіі мы разумеем, што гэта стала нашым пакліканнем, а таксама часткай нашага жыцця", - распавядаюць Людміла і Святлана.

На дадзены момант у іх на абслугоўванні знаходзіцца 21 чалавек. Са словамі падзякі абслугоўваемыя кажуць пра іх. Яны дапамагаюць у побыце, выслухаюць, падтрымаюць добрым словам. Іх праца заслугоўвае павагі і ўдзячнасці.

Атрымаць кансультацыю па сацыяльным абслугоўванні на даму можна па тэлефоне 55-11-95 або па адрасе: г. Барань, вул. Аршанская, д. 20.

Падпішыцеся на нашы навіны