Памятаем дзень Чарнобыльскай трагедыі!

30.04.2025

26 красавіка 2025 года ў Беларусі адзначаецца памятная дата — Дзень Чарнобыльскай трагедыі. Сёння спаўняецца 39 гадоў з дня трагічных падзей на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі, калі свет перажыў цяжкую тэхнагенную катастрофу.

У Аршанскім раёне пражывае 197 удзельнікаў ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай аварыі, 19 людзей з інваліднасцю, якія атрымалі калецтвы, выкліканыя катастрофай на Чарнобыльскай АЭС, і 75 перасяленцаў з зон эвакуацыі. Супрацоўнікі ТЦСАН надалі ўвагу ўдзельнікам тых трагічных падзей, уручылі памятныя падарункі, кветкі.

Падпішыцеся на нашы навіны