
Тэлемост "Кветкі Перамогі"
26.04.202525 красавіка тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна прыняў удзел у тэлемосце "Кветкі Перамогі", арганізаваным культурна-дасугавым цэнтрам Чырвонагвардзейскага раёна г. Санкт-Пецярбурга. Яго ўдзельнікамі сталі такія гарады як Пскоў, Феадосія, Пермскі край і г. Мінск.
У студыі тэрытарыяльнага цэнтра сабраліся: ветэран Вялікай Айчыннай вайны Давыдзька Мікалай Пятровіч, малалетнія вязні фашысцкіх канцлагераў Мосіна Іна Іванаўна і Рашкевіч Таццяна Яфімаўна, старшыня аршанскай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання ветэранаў, малалетні вязень Зінаіда Сяргееўна Хайчанка, выхаванцы ваенна-патрыятычнага клуба "Арляня" ДУА "Сярэдняя школа N22 г.п. Балбасава імя С.I. Грыцаўца", супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра. Асноўнымі пытаннямі для абмеркавання ўдзельнікамі сустрэчы сталі захаванне гістарычнай памяці аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны, патрыятычнае выхаванне моладзі на прыкладах герояў, пераемнасць пакаленняў. Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне - гэта неад'емны складнік часткi нашага жыцця і грамадскай свядомасці, і чым далей сыходзяць у гісторыю падзеі гэтай вайны, тым больш велічна і грандыёзна становіцца перад цяперашнімі пакаленням ахвярны подзвіг нашых дзядоў і прадзедаў. Праходзяць гады і дзесяцігоддзі, але той пераможны май не сціраецца з памяці людзей. Тэрытарыяльны цэнтр вельмі рады, што стаў удзельнікам такога важнага мерапрыемства - сапраўднага моста пакаленняў!
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/8192-telemost-tsvety-pobedy.html#sigProIdb95e993979