Удзел тэрытарыяльнага цэнтра ў выязным семінары-нарадзе

23.04.2025

22 красавіка прадстаўнікі тэрытарыяльнага цэнтра прынялі ўдзел у выязным семінары-нарадзе на базе дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі дарослых "Віцебскі абласны інстытут развіцця адукацыі".

Мерапрыемства было прысвечана актуальным пытанням арганізацыі работы з замежнай бязвыплатнай дапамогай.

Тэрытарыяльны цэнтр у рамках выставы-прэзентацыі гуманітарных праектаў, рэалізаваных дзяржаўнымі ўстановамі (арганізацыямі) Віцебскай вобласці паспяхова прадставіў наступныя праекты:

  • "Эўрыка" - працоўная рэабілітацыя людзей з інваліднасцю, навучанне іх швейнай справе;
  • "Інклюзіўная кавярня "Добрая кава"- працоўная рэабілітацыя людзей з інваліднасцю, навучанне іх асновам працы ў сферы абслугоўвання;
  • "Інклюзіўная ганчарная студыя" - працоўная рэабілітацыя людзей з інваліднасцю, навучанне іх ганчарнаму мастацтву.

Падпішыцеся на нашы навіны