Светлая сядміца або Велікодны тыдзень - адзiн з галоўных тыдняў у праваслаўі

23.04.2025

Для наведвальнікаў ТЦСАН Аршанскага раёна з парушэннем слыху 22 красавіка арганізавана пасяджэнне клуба "Недаслоў".

Перакладчык жэставай мовы Тамара Леанідаўна Дзмітрыева распавяла наведвальнікам, што велікодны тыдзень надыходзіць адразу пасля Вялікадня - святкавання Уваскрэсення Ісуса Хрыста - і доўжыцца да Чырвонай горкі. У славян яна сімвалізуе пачатак вясновага адраджэння і абнаўлення жыцця. А велікодныя святочныя падзеі доўжацца яшчэ 40 дзён. Увесь гэты час людзі могуць вітаць адзін аднаго словамі "Хрыстос Уваскрэс!" - "Сапраўды Уваскрэс!".

Усіх прысутных павіншавала са святамі намеснік дырэктара ТЦСАН Аршанскага раёна Анастасія Максімаўна Каржыцкая і ўручыла салодкія велікодныя пачастункі!

Напрыканцы сустрэчы госці пазнаёміліся з гістарычнай даведкай пра жыццё і дзейнасць беларускай асветніцы Ефрасінні Полацкай і ўразіўшыся нашай Сафійскай царквой, дамовіліся наведаць Сафійскі сабор у Полацку.

Падпішыцеся на нашы навіны