У філіяле тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна г. Барані прайшлі традыцыйныя велікодныя пасядзелкі

22.04.2025

Кіраўнік гуртка Лазарук Ірына правяла майстар-клас па ўпрыгожванні яек і дала магчымасць наведвальнікам філіяла размаляваць іх новым спосабам. Усе прысутныя прыйшлі пагутарыць, даведацца новае, зрабіць фота на памяць для сваіх дзяцей і ўнукаў. Яны гутарылі пра гісторыю ўзнікнення свята, традыцыі праваслаўнага Вялікадня. Распавядалі, як яны адзначаюць гэтае свята ў сваёй сям'і, падзяліліся рэцэптамі велікоднай выпечкі і арыгінальнымі спосабамі афарбоўкі яек. Ажыўленне выклікала фатаграфаванне каля фотазоны, аформленай да светлай нядзелі.

Мерапрыемства завяршылася чаяваннем.

Задаволеныя і адпачыўшыя душой, удзельнікі пасядзелак сыходзілі дадому, выносячы з сабой масу станоўчых эмоцый і добры настрой.

Запрашаем Вас стаць часткай нашай каманды.

Мы знаходзімся па адрасе: г. Барань, вуліца Аршанская, 20.

Тэлефон для даведак: 55 11 95

Падпішыцеся на нашы навіны