Акцыя "Велікодная радасць"

22.04.2025

Напярэдадні свята светлага Вялікадня ў тэрытарыяльным цэнтры Аршанскага раёна бацькам, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю і атрымліваюць паслугу няні ў тэрытарыяльным цэнтры, уручаны велікодныя кулічы, якія ласкава прадаставіў філіял Аршанскі хлебазавод ААТ "Віцебскхлебпрам".

Выказваем вялікую падзяку кіраўніцтву філіяла Аршанскі хлебазавод ААТ "Віцебскхлебпрам" за прадастаўленыя велікодныя кулічы. Мы ўдзячныя Вам за спагадлівасць і супрацоўніцтва!

Шмат цёплых і шчырых слоў падзякі выказалі бацькі дзяцей-інвалідаў у адрас арганізатараў і спонсара і адзначылі, што для іх важная не толькі дапамога, але і чулыя, добрыя адносіны людзей, якія дораць ім часцінку цяпла і клопату!

Віншуем усіх з Вялікаднем! У Светлае Хрыстова Уваскрасенне жадаем верыць, марыць, спадзявацца! Жывіце з любоўю ў сэрцы, шануеце кожны момант свайго жыцця. Хай светлае свята прынясе ласку, спакой і шчасце!

Паважаныя бацькі, якія выхоўваюць дзяцей з інваліднасцю, звяртаем Вашу ўвагу на тое, што ў выпадку неабходнасці, Вы можаце, на бязвыплатнай аснове, скарыстацца паслугай няні.

Уся неабходная вам інфармацыя на сайце https://tcson-orsha.by/uslugi-naseleniyu/uslugi-nyani.html, альбо па тэл..: 54 22 92

Падпішыцеся на нашы навіны