Доўгажыхары - гэта наш здабытак!

09.04.2025

Яны з'яўляюцца жывымі сховішчамі ведаў, мудрасці і жыццёвага вопыту. Павысіць якасць жыцця доўгажыхароў Аршанскага раёна - прынцып работы ТЦСАН Аршанскага раёна.

7 красавіка 2025 года сваё 103-годдзе адзначыла Марыя Львоўна Дзевусава. Імянінніцу павіншавала загадчыца аддзялення ТЦСАН Наталля Камароўская. Марыя Львоўна нарадзілася ў шматдзетнай сям'і ў вёсцы Ярыгі Дрыбінскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1941 годзе скончыла медыцынскі каледж і ўвесь свой працоўны шлях адпрацавала медыцынскай сястрой у хірургічным аддзяленні Дрыбінскай бальніцы. У 1983 годзе Марыя Львоўна пераехала ў г. Оршу, выгадавала сына, дваіх унукаў і аднаго праўнука. Марыя Львоўна шчыра радавалася гасцям: яна не забытая, яе памятаюць і любяць. Яна з вялікім задавальненнем выслухала цёплыя словы віншаванняў, падзякавала за падарункі, увагу і клопат, падзялілася сваімі ўспамінамі.

Падпішыцеся на нашы навіны