Рэабілітацыя рукадзеллем

09.04.2025

Рукадзелле пазбаўляе ад нуды, развівае фантазію. Узаемадзеянне з дробнымі дэталямі істотна паляпшае дробную маторыку. Гэта павялічвае тонус мозгу, паляпшае каардынацыю, памяць і артыкуляцыю. Аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту пры тэрытарыяльным цэнтры Аршанскага раёна запрашае пажылых людзей у гурток "Крэатыўнае рукадзелле".

Арыгінальны выраб можна прэзентаваць блізкім або адправіць на конкурс.

Цяпер ідзе актыўная падрыхтоўка да святкавання Дня Вялікай Перамогі і нашы наведвальнікі гуртка вырабляюць паштоўкі, якія стануць не проста падарункам, а сімвалам павагі, гонару за подзвіг нашага народа. Тэлефон для запісу на гурток і для прыёму заказаў: 58-79-48

Падпішыцеся на нашы навіны