
"Кіраванне гневам" - трэнінгавая праграма па якой прайшоў навучальны семінар-практыкум для педагогаў-псіхолагаў устаноў адукацыі Аршанскага раёна
07.04.2025Семінар быў арганізаваны спецыялістамі-псіхолагамі тэрытарыяльнага цэнтра, а навучанне было рэалізавана спецыялістамі ўстановы аховы здароўя "Аршанская цэнтральная паліклініка" псіханеўралагічны дыспансер. Асноўнай мэтай семінара-практыкума стала паляпшэнне якасці працы з агрэсарамі прымяняючымi сямейны гвалт. На семінары былі падрабязна асветлены існуючыя праблемы хатняга гвалту, вывучаны тры мадэлі дынамікі развіцця цыкла гвалтоўных дзеянняў і прымяняюцца кампаненты ў псіхакарэкцыйнай дзейнасці пры рабоце з агрэсарам. На практыцы былі прадстаўлены дыягнастычныя методыкі, спосабы і тэхнікі, для бяспечнага ўздзеяння на абьюзера з мэтай карэкцыі яго паводзін. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай атмасферы, псіхолагі псіханеўралагічнага дыспансера падзяліліся сваім вопытам работы з агрэсарамі, а таксама адказалі на ўсе пытанні педагогаў-псіхолагаў устаноў адукацыі.