
З 17 сакавіка па 4 красавіка 2025 года праводзіцца рэспубліканская прафілактычная акцыя "За бяспеку разам"
24.03.2025Акцыя праводзіцца для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, каардынацыі дзейнасці суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў у галіне забеспячэння пажарнай бяспекі, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы.
Задачы: распаўсюджванне ў грамадстве ведаў аб бяспецы жыццядзейнасці і тлумачэнне палажэнняў дзеючых нарматыўных прававых актаў у мэтах фарміравання перакананасці ў неабходнасці выканання заканадаўства і папярэджання правапарушэнняў у гэтай сферы; вывучэнне стану бяспекі домаўладанняў (кватэр) грамадзян; кансалідацыя намаганняў суб'ектаў прафілактыкі правапарушэнняў на выключэнні прычын і ўмоў, якія спрыяюць гібелі людзей ад знешніх прычын, у тым ліку пажараў, у домаўладаннях (кватэрах) адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых грамадзян і інвалідаў, сем'яў, у дачыненні да якіх прынята рашэнне аб наяўнасці крытэрыяў і паказчыкаў сацыяльна небяспечнага становішча, грамадзян, якія выкарыстоўваюць сваё жыллё для распівання спіртных напояў, а таксама збору асоб, якія вядуць асацыяльны лад жыцця.
У рамках правядзення акцыі спецыялістамі аддзялення першаснага прыёму, аналізу, інфармавання і прагназавання тэрытарыяльнага цэнтра праведзены абследаванні катэгараваных грамадзян, сем'яў і ўручаны прафілактычныя буклеты і ўлёткі па выкананні пажарнай бяспекі.