Праект тэрытарыяльнага цэнтра Аршанскага раёна "Навучанне ПРА-2025" у дзеянні...

12.03.2025

11 сакавіка 2025 года стартаваў чарговы этап праекта - навучальныя курсы для работнікаў сферы сацыяльнага абслугоўвання "Навыкі догляду за пажылымі людзьмі і інвалідамі" на базе ўстановы адукацыі "Аршанскі дзяржаўны медыцынскі каледж".

9 памочнікаў па доглядзе на працягу тыдня ў вочнай форме будуць асвойваць праграму навучання. На базе шматфункцыянальных кабінетаў медыцынскага каледжа яны пазнаёмяцца з асаблівасцямі арганізма пажылога чалавека, навучацца як ствараць камфортныя ўмовы пражывання і арганізоўваць правільнае харчаванне, як ажыццяўляць гігіенічны догляд і прыём лекаў, вывучаць асаблівасці догляду за цяжкахворымі і ляжачымі пацыентамі і як вынік - павысяць сваю падрыхтоўку ў сферы догляду за пажылымі людзьмі і інвалідамі!

Бо павышаючы кваліфікацыю супрацоўнікаў - мы павышаем якасць прадстаўляемых паслуг!

Падпішыцеся на нашы навіны