
Чым пахне зіма... Цудам... Бо ў ёй усё казачна…
06.02.2025У Бараньскай бібліятэцы адкрылася выстава карцін "Зімачка-зіма".
Аўтары карцін - наведвальнікі філіяла ДУ "ТЦСАН Аршанскага райна" г. Барані. Гэта людзі пенсійнага ўзросту, якія ствараюць выдатныя творы пад кіраўніцтвам дасведчанага педагога Лазарук Ірыны Міхайлаўны ў мастацкай майстэрні. Таксама на выставе прадстаўлены карціны людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя - членаў грамадскага аб'яднання БелАДДIiМI (кіраўнік Лукіна Тамара Міхайлаўна) з якім ТЦСАН супрацоўнічае не адзін год.
Запрашаем палюбавацца зімовымі краявідамі ў бібліятэцы г. Барані да канца лютага. А таксама паспрабаваць раскрыць свой талент у жывапісе акрылам - намаляваць сваю зімачку. Хай гэты апошні зімовы месяц будзе для нас яркім і выдатным. Пенсіянераў і асаблівых людзей чакаем у нашым філіяле па адрасе: г. Барань, вул. Аршанская, 20 (уваход са двара). Тэлефон для даведак 55-11-95
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/7941-chem-pakhnet-zima-chudom-ved-v-nej-vsjo-skazochno.html#sigProIdbac34e5c87