
Для звесткі людзей з інваліднасцю!
23.01.2025Тэрытарыяльны цэнтр Аршанскага раёна інфармуе інвалідаў па зроку і (або) слыху, што з 01.01.2025 года ўступіла ў сілу пастанова Савета Міністраў працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 16 верасня 2024 г.№ 78 "Аб змяненні пастановы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 31 студзеня 2008 г. №19 "Аб тэрмінах эксплуатацыі тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі". Гаворка ідзе аб сродках рэабілітацыі, указаных у пунктах 1-49 Дзяржаўнага рэестра (пераліку) тэхнічных сродкаў сацыяльнай рэабілітацыі. Так у прыватнасці, пяцігадовы тэрмін эксплуатацыі ўстаноўлены ў дачыненні да дыктафонаў (плэераў), сотавых тэлефонаў, у тым ліку з праграмным забеспячэннем, сінтэзуючым гаворку, і з функцыяй навігацыі (смартфонаў), прылад для праслухоўвання агучанай літаратуры (плэераў), тэлефонаў з узмацненнем гуку, сігналізатараў лічбавых з вібрацыйнай і светлавой індыкацыяй для грамадзян з парушэннем органаў слыху. Раней дадзеныя сродкі выдаваліся тэрмінам на дзесяць гадоў. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць у тэрытарыяльным цэнтры па адрасе: г. Орша, вул. Уладзіміра Леніна, д. 43, кабінет № 19 або па тэл. 51-03-91.
Тэлефануйце, прыходзьце, мы рады будзем Вам дапамагчы!
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/7912-dlya-svedeniya-lyudej-s-invalidnostyu.html#sigProId98d74078f2