29.10.2024 адбылася рабочая сустрэча суб'ектаў міжведамаснага ўзаемадзеяння пры планаванні і рэалізацыі доўгачасовага догляду ў Аршанскім раёне

05.11.2024

29.10.2024 у канферэнц-зале ўстановы аховы здароўя "Аршанская цэнтральная паліклініка" па ініцыятыве тэрытарыяльнага цэнтра адбылася рабочая сустрэча суб'ектаў міжведамаснага ўзаемадзеяння пры планаванні і рэалізацыі доўгачасовага догляду ў Аршанскім раёне, у якой прынялі ўдзел загадчыкі аддзяленнямі тэрытарыяльнага цэнтра Камароўская Н.Ю. і Бабеева А.А., намеснік галоўнага ўрача УАЗ "Аршанская цэнтральная паліклініка" Гелахава А.I. і загадчыкі паліклінік і бальніц Аршанскага раёна. У ходзе сустрэчы выпрацавана стратэгія сумеснай работы ў гэтым напрамку, разгледжаны алгарытм дзеянняў кожнага суб'екта міжведамаснага ўзаемадзеяння.

Падпішыцеся на нашы навіны