
З 14 кастрычніка на Аршаншчыне стартавала рэспубліканская акцыя "За бяспеку разам"
28.10.2024Адной з асноўных прычын пажараў па-ранейшаму застаецца невыкананне грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі па няўважлівасці або па няведанні, але вынік адзін.
З мэтай папярэджання такіх пажараў, а так жа павышэння інфармаванасці насельніцтва ў сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацавання правапарадку, папярэджання правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення, з 14 па 30 кастрычніка 2024 года на тэрыторыі Аршанскага раёна праходзіць рэспубліканская акцыя "За бяспеку разам".
Традыцыйна, у першую чаргу, суб'екты прафілактыкі нададуць увагу сем'ям, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, адзінокім і адзінока пражываючым пажылым грамадзянам, інвалідам, грамадзянам, якія выкарыстоўваюць сваё жыллё для распівання спіртных напояў, асобам, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і іншым, найбольш сацыяльна неабароненым катэгорыям грамадзян.Супрацоўнікі тэрытарыяльнага цэнтра сумесна з супрацоўнікамі Аршанскага ГРАНС правялі абследаванні інвалідаў, сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў і інш. З кожным грамадзянінам праведзена прафілактычную работа па выкананні правілаў пажарнай бяспекі і неабходнасці ўстаноўкі ў домаўладаннях аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў.
#ВыНеОдиноки #КачественныеУслугиЗалогУспеха #
https://www.tcson-orsha.by/be/novosti/item/7804-s-14-oktyabrya-na-orshanshchine-startovala-respublikanskaya-aktsiya-za-bezopasnost-vmeste.html#sigProIdb2482b7bf2