Доўгажыхары

07.08.2024

Дайсці да кожнага, акружыўшы ўвагай і клопатам - такі дэвіз работы тэрытарыяльнага цэнтра.

6 жніўня 2024 года сваё 90-годдзе адзначыла Жукава Сафія Сяргееўна, жыхарка вёскі Сяглава, Крапівінскага сельскага савета. З гэтай выдатнай датай імянінніцу прыехалі павіншаваць старшыня раённага Савета ветэранаў Зінаіда Сяргееўна Хайчанка і загадчыца аддзялення тэрытарыяльнага цэнтра - Наталля Камароўская. Імянінніцы пажадалі моцнага здароўя і актыўнага даўгалецця, а таксама са словамі падзякі ўручылі кветкі і сувеніры, вырабленыя ў працоўных майстэрнях з душэўным цяплом маладымі людзьмі з інваліднасцю. За доўгае жыццё Сафія Сяргееўна прайшла найцяжэйшыя выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны, цяжкасці пасляваеннага часу. Яна прымала актыўны ўдзел у аднаўленні Аршанскага раёна - працавала на палях нароўні з дарослымі. Усю сваю працоўную дзейнасць верна працавала ў калгасе "Камінтэрн". Сафія Сяргееўна вырасціла 3 дзяцей, дваіх унукаў і дваіх праўнукаў.

З юбілеем Вас, дарагая глыбокапаважаная, Соф'я Сяргееўна!!!!

#долгожители#Орши#гордимся#ЛюдьмиТруда

Падпішыцеся на нашы навіны