"Клопат+" працягвае дарыць цяпло і дапамогу!

02.11.2026

У Аршанскім раёне добрыя справы не спыняюцца! ТЦСАН Аршанскага раёна ў цесным супрацоўніцтве з нястомным валанцёрскім атрадам "Iмпульс дабра" з энтузіязмам працягвае аказваць падтрымку пажылым жыхарам нашага раёна.

Чым мы дапамагаем?

Нашы валанцёры з радасцю бяруць на сябе бытавыя клопаты як у доме, так і на прысядзібных участках. Таксама мы дапамагаем у закупцы прадуктаў і медыкаментаў. Работа вар'іруецца ад дробных паўсядзённых задач да больш сур'ёзных спраў, галоўная мэта якіх - зрабіць жыццё нашых грамадзян максімальна камфортным.

Дапамога аказваецца на бязвыплатнай аснове і ад чыстага сэрца!

Калі вам ці вашым блізкім патрэбна падтрымка:

Звяртайцеся ў ТЦСАН Аршанскага раёна:

  • 54-22-92
  • 8 (033) 347-46-76

Наш адрас: г. Орша, вул. Леніна, д. 43

Падпішыцеся на нашы навіны