Утульныя сустрэчы ў Альцкафе "Васількі": цяпло, якое сагравае!

19.10.2026

16 кастрычніка ў Альцкафе "Васількі" прайшла па-сапраўднаму душэўная сустрэча аднадумцаў старэйшага пакалення — удзельнікаў клубных фарміраванняў.

Мерапрыемства адбылося ў рамках Тыдня бацькоўскай любовi, і атмасфера сапраўды была сямейнай. Такія сустрэчы - гэта як абдымкі старых сяброў: цёпла, шчыра і па-сапраўднаму.

Асаблівым гэты дзень стаў дзякуючы важнай нагодзе: мы віншавалі з днём нараджэння ідэйнага натхняльніка клуба "Крыніца душы" і валанцёра ТЦСАН Аршанскага раёна — Лаута Яўгенiю Якаўлеўну!

Наша галоўная мэта — стварыць умовы для зносін і далучыць кожнага да творчай дзейнасці.

Далучайцеся да нас!

Гэта магчымасць:

  • адчуць сябе часткай калектыву,
  • пераадолець адзіноту,
  • раскрыць свой унутраны патэнцыял.

Даведкі па тэлефоне: 58-79-48

Падпішыцеся на нашы навіны